Литературно-творческое объединение “Першацветы”

Фотогалерея

ПАЛАЖЭННЕ аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Першацветы”

ПАЛАЖЭННЕ

аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Першацветы”

 

 Літаратурна-творчае аб'яднанне «Першацветы» (далей – Аб’яднанне) ёсць добраахвотнае аб'яднанне, створанае з мэтай развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.

 

Асноўныя мэты Аб'яднання

1. Развіццё ўсебакова развітай асобы навучэнца ў працэсе дадатковай адукацыі, пазакласнай і пазашкольнай работы.

2. Развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў; прыцягненне іх да ўдзелу ў творчых конкурсах, праектах, форумах.

3. Выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.

 

Задачы

  1. Арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў.

2. Інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў.

3. Знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю.

4. Выяўленне і аб'яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця.

5.Стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі, папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў.

6. Выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой.

 

Члены Аб'яднання. Іх правы і абавязкі

1.Членамі Аб'яднання могуць стаць вучні 5-11 класаў, якія прызнаюць палажэнне аб Аб'яднанні i выконваюць яго патрабаванні.

2.Члены Аб'яднання маюць права наведваць усе заняткі, запрашаць сяброў, прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, уносіць свае прапановы і арганізоўваць гутаркі, віктарыны і г.д.

3. Члены аб'яднання абавязаны: актыўна ўдзельнічаць у прапагандзе мэтаў і задач Аб'яднання, аказваць дапамогу іншым членам, выконваць дысцыпліну, удзельнічаць у рабоце Аб'яднання.

 

Формы работы Аб'яднання:

  • тэарэтычныя заняткі;
  • практычныя заняткі;
  • вывучэння і абмеркавання мастацкіх і паэтычных твораў
  • удзел у грамадскіх мерапрыемствах;
  • выставы творчых і даследчых работ навучэнцаў;
  • творчыя вечары;
  • знаёмства з жыццём і творчасцю пісьменнікаў і паэтаў;
  • творчыя і даследчыя работы;
  • літаратурныя гульні, віктарыны, КВЗ;
  • літаратурна-музычныя вечары;
  • паэтычныя фестывалі;  
  • майстар-класы вядомых паэтаў;
  • творчыя семінары з маладымі аўтарамі;
  • урокі літаратурнага майстэрства;
  • сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, крытыкамі і літаратуразнаўцамі;заняткі па літаратурнаму майстэрству;
  • абмеркаванне ўласных тэкстаў;
  • вывучэнне асноў пабудовы тэксту і засваенне розных літаратурных прыёмаў.

 

У працэсе работы ў Аб’яднанні падлеткі навучацца:

- бачыць цудоўнае ў навакольным свеце,

- больш поўна даведаюцца пра жыццё і творчасць паэтаў і пісьменнікаў,

- набудуць навыкі выразнага чытання,

- асвояць асновы вершаскладання,

- навучацца эстэтычна афармляць паведамленні, літаратурныя бюлетэні,

- навучацца самастойна здабываць неабходную інфармацыю,

- навучацца складаць праекты і сцэнарыі.

 

Парадак працы

Членамі Аб’яднання сумесна з куратарам і кіраўніком, распрацоўваецца план работы на навучальны год, які даводзіцца да ведама ўсіх удзельнікаў і зацікаўленых асоб.

План работы будуецца на аснове плана работы ДУА “ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Шаршуны”, метадычнага аб’яднання настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла.

Аб’яднанне праводзіць мерапрыемствы розных формаў, тэматычнага і агульнага характару (літаратурныя гасцёўні, творчыя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і інш.) у навучальных і культурна-асветніцкіх мэтах.

Аб’яднанне можа арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама творчасці членаў Аб’яднання, прымаць удзел у творчых мерапрыемствах рознага прафесійнага ўзроўню.

Інфармацыя аб маючых адбыцца творчых мерапрыемствах як у Аб’яднанні, так і за яго межамі размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі і інфармацыйным стэндзе.

Пасяджэнні Аб’яднання  праводзяцца адзін раз у месяц ці часцей – па вуснай дамоўленасці членаў Аб’яднання.

 

 

 

 Парадак уступлення ў Аб’яднанне

Членамі Аб’яднання могуць быць вучні 5-11 класаў, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці або проста цікавяцца паэзіяй і прозай, а таксама педагагічныя работнікі і работнікі бібліятэк.

Для ўступлення ў Аб’яднанне неабходна запоўніць картку рэгістрацыі членаў літаратурна-творчага аб’яднання “Першацветы”.

 

Органы кіравання Аб’яднаннем

Куратарам Аб’яднання з'яўляецца адзін з настаўнікаў (беларускай або рускай мовы) установы адукацыі, які назначаецца загадам кіраўніка ўстановы.

У задачу куратара ўваходзіць:

• арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння Аб’яднання з метадычным аб’яднаннем настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла, з бібліятэкамі;

• каардынацыя дзейнасці Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

• ажыццяўленне рэгулярнай вучэбна-выхаваўчай і творчай працы з членамі Аб’яднання на аснове зацверджанага плана;

• падрыхтоўка членаў Аб’яднання да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах розных узроўняў (конкурсах, фестывалях, аглядах, сустрэчах);

• распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з Кіраўніком;

• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання сумесна з Кіраўніком;

• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

Агульнае кіраўніцтва Аб’яднаннем ажыццяўляе Кіраўнік, які штогод выбіраецца з ліку членаў Аб’яднання адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў, тэрмінам на адзін год.

У функцыі Кіраўніка ўваходзіць:

• кіраванне стратэгіяй развіцця Аб’яднання ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

• каардынацыя працэсу ўступлення новых членаў і выключэнні са складу Аб’яднання;

• распрацоўка плана работы Аб’яднання і падрыхтоўка штогадовых справаздач аб яго працы сумесна з куратарам і метадычным аб’яднаннем настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыкла;

• падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў Аб’яднання;

• іншыя абавязкі, якія вынікаюць з дадзенага Палажэння.

 

Правы і абавязкі членаў Аб’яднання

Члены Аб’яднання маюць права:

• прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Аб’яднаннем;

• выбіраць і быць абраным на пасаду Кіраўніка Аб’яднання;

• ўдзельнічаць у падрыхтоўцы рашэнняў па ўсіх пытаннях дзейнасці Аб’яднання;

• атрымліваць інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Аб’яднання;

• выйсці са складу Аб’яднання шляхам падачы вуснай ці пісьмовай заявы;

• ўносіць творчыя прапановы для разгляду на пасяджэннях Аб’яднання  і ўдзельнічаць у іх рэалізацыі;

• ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні плана работы Аб’яднання на год;

• мець уласнае меркаванне, публічна яго агучваць і абараняць сваю пазіцыю;

• свабодна выбіраць формы і спосабы рэалізацыі творчага патэнцыялу;

• шукаць новыя формы творчага самавыяўлення і выносіць плён сваёй творчасці на абмеркаванне членаў Аб’яднання;

• бесперашкодна адклікацца пра творчасць астатніх членаў Аб’яднання, абмяркоўваць творчасць іншых членаў Аб’яднання на пасяджэннях;

• выступаць з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях Аб’яднання;

• публікаваць свае творы і прымаць удзел у выданні літаратурных альманахаў, калектыўных і індывідуальных зборнікаў;

• павышаць ўзровень паэтычнага майстэрства шляхам вывучэння тэорыі вершаскладання і ўдзелу ў майстар-класах;

• члены Аб’яднання маюць паміж сабой роўныя правы.

Члены Аб’яднання абавязаны:

• ажыццяўляць сваю творчую дзейнасць у адпаведнасці з гэтым Палажэннем;

• імкнуцца да творчага росту;

• не выкарыстоўваць дзейнасць Аб’яднання ў карыслівых мэтах;

• строга выконваць аўтарскія правы іншых членаў Аб’яднання;

• актыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні задач, якія стаяць перад Аб’яднаннем;

• рэгулярна наведваць пасяджэнні Аб’яднання;

• выконваць рашэнні, прынятыя на пасяджэннях Аб’яднання;

• выконваць існуючыя правілы і традыцыі Аб’яднання;

• беражліва адносіцца да гісторыі Аб’яднання;

• паважліва ставіцца да ўсіх членаў Аб’яднання.

 

Дакументацыя Аб’яднання

• Палажэнне аб літаратурна-творчым аб’яднанні “Першацветы

• План работы Аб’яднання на год.

• Штогадовыя справаздачы аб выкананай працы.

  • Праграмы правядзення пасяджэнняў Аб’яднання.

• Карткі рэгістрацыі членаў Аб’яднання.

  • Журнал уліку мерапрыемстваў.
свернуть

План работы литературно-творческого объединения “Першацветы”

План работы литературно-творческого объединения “Першацветы”

на  2022/2023 учебный год

 

Название мероприятия

Дата

Ответственные

Литературно-музыкальная композиция, посвящённая Дню белорусской письменности “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”

Сентябрь

Турчина А.Н.

Встречи с писателями и поэтами

На протяжении года

Стасевич Н.А.

Турчина А.Н

Посещение Национальной библиотеки Республики Беларусь

На протяжении года

Классные руководители

Флэшмоб «Вечная и чудесная книга»

 

Октябрь

Турчина А.Н.

Литературно-музыкальная композиция «Белеет парус одинокий…» (юбилей М. Ю. Лермонтова)

Октябрь

Стасевич Н.А.

Оформление настенных газет «Любите книгу, потому что она источник мудрости»

Октябрь

Классные руководители

Литературные чтения, посвящённые М. Лынькову (писатель-юбиляр)

Ноябрь

Турчина А.Н.

Неделя детской и юношеской книги «Есть чудо на земле с названьем дивным – Книга…»

Ноябрь

Беленькая Е.А.

Акция «Молодежь и чтение – лучшее решение»

Декабрь

Беленькая Е.А.

Издание школьного альманаха творческих работ учащихся

Декабрь

Стасевич Н.А.

Турчина А.Н

Выставка- викторина, посвящённая творчеству Б. Пастернака

Январь

Стасевич Н.А.

Конкурс творческих работ, посвящённых 75-летию Победы в Великой Отечественной войне

 

 

Стасевич Н.А.

Турчина А.Н.

Конкурс чтецов художественного слова:

«Жывая класіка» (на белорусском языке)

«Поэзию, как трепет сердца, никто не может отменить» (на русском языке)

Март

Стасевич Н.А.

Турчина А.Н.

День родного языка (по отдельному плану)

21 февраля

Турчина А.Н.

Поэтический фестиваль.

Всеми́рный день поэзии — ежегодный праздник, учрежденный ЮНЕСКО

21 марта

Стасевич Н.А.

Турчина А.Н

Неделя детской и юношеской книги «Есть чудо на земле с названьем дивным – Книга…»

Апрель

Беленькая Е.А.

Шолоховские чтения

Май

Стасевич Н.А.

Акция «Молодежь и чтение – лучшее решение»

Май

Беленькая Е.А.

Акция «Слово, объединяющее народы» (ко Дню славянской письменности и культуры)

24 мая

Турчина А.Н.

Стасевич Н.А.

Творческие семинары для юных поэтов и прозаиков

1 раз в месяц

Стасевич Н.А.

 

свернуть

Список членов объединения «Першацветы»

Список членов объединения «Першацветы»

 

  1. Стасевич Елизавета
  2. Фурсевич Дарья
  3. Ивашенко Алина
  4. Русак Ульяна
  5. Садовская Алина
  6. Анишкевич Карина
  7. Гребенько Александр
  8. Пикулик Полина
  9. Глушакова Ирина
  10. Стасевич Анастасия
  11. Тужилина Ксения
  12. Душевская Ангелина
  13. Василевич Владислав
  14. Пугач Василина
  15. Шилько Полина
свернуть